Развіццё і паглыбленне шматпланавых двухбаковых сувязяў з Расіяй з'яўляецца безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае БелТА.

Звярнуўшыся да пасла Расіі Дзмітрыя Мезенцава, кіраўнік краіны падкрэсліў: «Развіццё і паглыбленне шматпланавых двухбаковых сувязяў з Расіяй — безумоўны прыярытэт беларускай знешняй палітыкі».

Асаблівая ўвага ў двухбаковых адносінах надаецца цяпер пытанням саюзнага будаўніцтва. «Мы з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што напярэдадні знакавай даты —20-годдзя падпісання Дамовы аб стварэнні нашага саюза — павінны быць прыняты канкрэтныя рашэнні па далейшай стратэгіі развіцця нашай інтэграцыі. Мы гэта зробім», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0