Здарэнне адбылося на вуліцы Пралетарскай. Мужчына катаўся на ровары, вось параўняўся з аўтобусам. У гэты час пасажыр аўтобуса плюнуў у акно і трапіў веласіпедысту ў твар, паведамляе тэлекампанія Мазыр.

Ці быў плявок наўмысным або выпадковым — цяпер высвятляюць следчыя. Але веласіпедыст дагнаў аўтобус, бо кіроўца спыніўся, каб высадзіць пасажыраў. Высвятленне адносін скончылася бойкай.

Кіроўца аўтобуса і пасажыр неаднаразова наносілі ўдары веласіпедысту, дасталося і ровару. Усё гэта адбывалася на вачах у шматлікіх сведак. Пасля таго як хуліганы з'ехалі, веласіпедыст выклікаў міліцыю.

Праз некаторы час хуліганаў затрымалі. Распачата крымінальная справа. А гэта да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0