Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння новых паслоў Беларусі за мяжой, згадаў пра жаданне ўжо былога пасла Беларусі ў Турцыі Андрэя Савіных вылучыць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах, перадае БелТА.

«Савіных вырашыў паўдзельнічаць у выбарах. Вядома, гэта добра, падрыхтаваны чалавек. Дыпламаты павінны быць у парламенце. Тым больш арганізоўваць трэба будзе дыпламатычную працу. А калі не выберуць, мы бачым яго дзесьці?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы ў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Міністр у сваю чаргу адзначыў, што для яго рашэнне Андрэя Савіных ісці на выбары ў парламент было досыць нечаканым: «Гэта яго ініцыятыўная прапанова. Я сказаў: калі ласка, ваша воля. Але я яго бачыў на пасадзе аднаго з вядучых галоўных упраўленняў МЗС».

«Гэта значыць ён не знікне?» — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

«Не. Відаць, што ён не страціў цікавасць, як у некаторых, праз пэўны час знаходжання на той ці іншай пасадзе. Ён пастаянна цікавіцца, шукае нешта новае, новыя падыходы», — адказаў Уладзімір Макей.

«Калі абяруць, гэта будзе не горш. У парламенце патрэбны чалавек, з якім МЗС павінна пастаянна быць у кантакце. У нас жа там і камісія ёсць (профільная)», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы з ім размаўлялі. Ён мае вельмі цікавыя ідэі і як павысіць ўзровень парламента тут, і як працаваць больш шырока на міжнароднай арэне. Я думаю, што, калі абяруць, гэта будзе вельмі добрая апора і для МЗС», — сказаў Уладзімір Макей.

Дыпламат Андрэй Савіных, які ідзе на выбары: Я — патрыёт, але дакладна не ліберал

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру