Фото с сайта noc.by

Дар'я Домрачава ў сваім інстаграме пракаментавала прызначэнне на пасаду трэнера кітайскай жаночай каманды па біятлоне.

«Мы рады паведаміць аб пачатку нашага супрацоўніцтва са зборнай Кітая па біятлоне. Маладая, амбітная каманда з вялікім патэнцыялам для ўдасканалення і росту. З сённяшняга дня мы падключаемся да штодзённага трэніравальнага працэсу і будзем рады падзяліцца сваім шматгадовым вопытам работы з камандай, якая стане гаспадаром наступных зімовых Алімпійскіх гульняў», - напісала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

Дар'я дадала, што яе муж Уле-Эйнар Бьёрндален стане галоўным трэнерам зборнай Паднябеснай, а яна — настаўнікам жаночай каманды.

«Мы поўныя матывацыі даць свае лепшыя парады спартсменам, калектыву і ўсім, хто працуе разам з намі на шляху дасягнення добрага выніку», — дадала Домрачава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?