Апублікавана фота былога супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Алега Смалянкова, што, як мяркуецца, з'яўляецца інфарматарам спэцслужбаў ЗША. Здымак ёсць у распараджэнні тэлеканала RTVI, піша lenta.ru

Калі была зробленая фатаграфія і ў якім узросце, не ўдакладняецца.

9 верасня тэлеканала CNN паведаміў, што ЗША вывезлі з Расіі свайго інфарматара. Як высветлілася, ён працаваў у адміністрацыі прэзідэнта Расіі некалькі гадоў, але быў звольнены. Пазней з'явілася інфармацыя, што гаворка ідзе пра Алега Смалянкова. Паведамлялася таксама, што ён меў доступ да «адчувальнай інфармацыі», але прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў гэтыя звесткі абвергнуў.

Інфарматара амерыканскіх спецслужбаў вывезлі пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Па дадзеных CNN, ЦРУ нібыта спалохалася, што амерыканскі лідар мог незнарок «раскрыць» шпіёна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

31
Каментатар / Адказаць
23.02.2008 / 10:31
Американский шпион, выйди вон из Кремля! ))
1
Каментатар / Адказаць
23.08.2014 / 07:44
Не разумею гэтага журналісцкага шчыраваньня. Можа хочуць каб пэўна чалавека ў зямлю закапалі. Кожны з нас жыве сам, не дзеля нейкай там дзяржавы, а для сябе, і абавязаны толькі маці з бацькам.
1
Каментатар / Адказаць
28.02.1997 / 10:11
даведка, але ж не выходзіць, як вы ні просіце! 20 год запар ужо падымае Расію з каленяў. На чатыры косткі, праўда. Але старанна і метадычна робіць працу па прыкрыцці вываду капітала. Сапраўдная моль, з мянушкай не памыліліся ў свой час калегі.)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру