Фота з сайта Дзяніса Пушыліна
Перад г.зв. Данецкай народнай рэспублікай (ДНР) стаіць задача аб максімальнай інтэграцыі з Расіяй. Пра гэта заявіў кіраўнік рэспублікі Дзяніс Пушылін, паведамляецца на афіцыйным сайце палітыка.
«Перад намі стаіць адна задача — максімальная інтэграцыя ў расійскую прастору.
У ідэале — увайсці ў склад Расіі на правах федэратыўнай акругі.
Што ў народа Данбаса не адняць, так гэта цярпення», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, жыхары Данбаса на дадзены момант «настроены аптымістычна» на фоне падпісання прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным указа аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам ДНР і ЛНР.
0
0
0
0
0
0