У паўфінале турніру за 5—8 месцы амерыканская каманда саступіла Сербіі з лікам 89:94. Раней зборная ЗША ніколі не займала на чэмпіянатах свету месца ніжэй за шостае, перадае РБК. 

Баскетбалісты зборнай ЗША ў паўфінале турніру за 5—8 месцы на чэмпіянаце свету прайгралі камандзе Сербіі 89:94.

У суботу, 14 верасня, сербы ў матчы за пятае месца сустрэнуцца з пераможцам матчу Польшча — Чэхія. Амерыканцы ў той жа дзень згуляюць за сёмае месца. Пры любым выніку гэты чэмпіянат стане для зборнай ЗША найгоршым за ўсю гісторыю.

Раней антырэкордам амерыканскіх баскетбалістаў было шостае месца на хатнім першынстве ў 2002 годзе. Тады амерыканцы ў чвэрцьфінале саступілі Югаславіі (78:81), у паўфінале турніру за 5—8 месцы адолелі Пуэрта-Рыка (84:74), а ў гульні за шостую пазіцыю прайгралі Іспаніі (75:81).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру