Фота дэпартамента інфармацыі МЗС Расіі

Фота дэпартамента інфармацыі МЗС Расіі

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што вайна ў Сірыі «сапраўды скончылася». Пра гэта міністр паведаміў у інтэрв'ю газеце «Труд».

«Вайна ў Сірыі сапраўды скончылася. Краіна паступова вяртаецца да нармальнага, мірнага жыцця», — заявіў Лаўроў, дадаўшы, што ачагі напружанасці захоўваюцца толькі на тэрыторыях, не падкантрольных сірыйскаму ўраду — у правінцыі Ідліб і ў раёне ўсходняга берага ракі Еўфрат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0