Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў краіны Захаду працягнуць палітыку санкцый у дачыненні да Расіі. Пра гэта ён заявіў у Кіеве на Ялцінскай Еўрапейскай Стратэгіі (YES), перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Я не стамляюся паўтараць ўсім нашым сусветным партнёрам, якія нам дапамагаюць, дзякуй ім, але часам яны думаюць аб зняцці санкцый: «Вы губляеце грошы, сур'ёзна? Але прабачце, мы губляем людзей», — сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што санкцыі з'яўляюцца «магутнай і дзейснай зброяй» дыпламатыі. Паводле яго слоў, дыпламатыя — адзіны шлях да завяршэння вайны і вяртанню ўкраінскіх тэрыторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0