Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў і Масква рыхтуюцца да новага этапу абмену вязнямі. З такой заявай кіраўнік дзяржавы выступіў падчас 16-й Штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), што праходзіць у Кіеве.

Паводле слоў Зяленскага, на гэты момант бакі рыхтуюць спісы. «Зараз мы гаворым пра наступны этап пасля нашых палітвязняў, маракоў. Адкрыта скажу, што мы рыхтуем іншыя спісы і чакаем наступнага этапу абмену», — сказаў украінскі лідар.

Акрамя таго, Зяленскі адзначыў, што перамовы па новым абмене будуць весціся ў тым ліку ў рамках пасяджэнняў кантактнай групы ў Мінску, а таксама ў час сустрэчы лідараў «нармандскай чацвёркі», правядзенне якой чакаецца ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0