Скрыншот відэа Мінабароны
Сёння на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці пачалося сумесныя аператыўныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Шчыт Саюза — 2019», паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Перад вучэннямі была праведзена грунтоўная падрыхтоўка.
Як адзначыў кіраўнік вучэнняў начальнік Генштаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў, сёння пачаўся першы этап.
Злучэнні і воінскія часці практычна будуць адпрацоўваць пытанні па недапушчэнні дэстабілізацыі абстаноўкі ў прызначаных зонах і раёнах адказнасці, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а таксама выконваць практычныя мерапрыемствы ў ходзе нанясення праціўнікам масіраваных ракетна-авіяцыйных удараў.
У вучэннях прымаюць удзел каля 12 тысяч вайскоўцаў, да 950 адзінак баявой тэхнікі, а таксама да 70 самалётаў і верталётаў.
Ад Беларусі бяруць удзел каля чатырох тысяч чалавек, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.