Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры «Орша-Сіці» яшчэ ў пачатку жніўня. Там рыхтаваліся да адкрыцця новай крамы бытавой тэхнікі, паведамляе абласная міліцыя.

Кіраўніцтва гандлёвага аб'екта для мантажу дадатковай сістэмы відэаназірання запрасіла адну з мінскіх фірмаў. Падчас ўстаноўкі абсталявання работнік арганізацыі знайшоў момант і адключыў камеры. Пасля забраў забытую работнікамі крамы скрынку з новенькімі мабільнікамі прэміум-класа. Затым зноў уключыў сістэму і, выканаўшы сваю працу, праз тры дні з'ехаў з горада.

Знікненне 18 тэлефонаў «Samsung» коштам да 2,5 тысяч рублёў кожны выявілі толькі праз месяц, калі крама ўжо працавала. Тады ж уладальнікі тавару і звярнуліся ў міліцыю.

Аператыўнікам крымінальнага вышуку досыць хутка ўдалося вылічыць выкрадальніка, якім аказаўся раней судзімы жыхар 32-гадовы жыхар Івацэвічаў. Да моманту затрымання мужчына ўжо паспеў збыць гаджэты. Вярнуць удалося толькі некалькі тэлефонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0