Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым развіцці дружалюбных адносін з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі.

Пра гэта ён заявіў сёння на перамовах з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, перадае БелТА.

«Нас звязваюць даўнія добрыя адносіны, больш за тое —сяброўскія адносіны. І я шчыра рады сустракаць вас у Беларусі», - падкрэсліў беларускі кіраўнік

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў адносінах паміж дзвюма краінамі, няхай гэта будзе эканоміка ці палітыка, няма ніякіх праблем або спрэчных пытанняў. «Думаю, нашы адносіны будуць развівацца ў такім жа сяброўскім кірунку. Падмуркам любых палітычных адносін з'яўляецца эканоміка, гандлёвыя адносіны. Тут нам ёсць над чым працаваць. Упэўнены, што ваш візіт у Беларусь надасць сур'ёзную дынаміку ў гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным аспекце», — сказаў кіраўнік краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру