Здарэнне адбылося вечарам 11 верасня ў Наваполацку.

Чатырохгадовы хлопчык гуляў у двары ў сваякоў. У госці ён прыйшоў з бацькамі, якія ўзялі з сабой сабаку пароды «алабай». Калі дзіця ўдарыла палкай сабаку, той яго ўкусіў.

Бацька адвёз сына ў бальніцу. Дзіця шпіталізавана, але яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

 Са слоў бацькі, сабака ў іх ужо больш за 5 гадоў, такіх выпадкаў раней не было, піша СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?