У Мінску на стаянцы рэстарана хуткага харчавання мужчыны не падзялілі машына-месца, у выніку чаго заведзена крымінальная справа, паведамляе сталічная міліцыя.

Кіроўца «Фальксвагена» кружыў па паркоўцы, спрабуючы знайсці месца. Калі здалося, што знайшоў, паспрабаваў прыпаркавацца заднім ходам. Але кіроўца «Кіа» апярэдзіў яго. Уладальнік «Фальксвагена» накіраваўся з прэтэнзіямі да кіроўцы «Кіа». Але той прыехаў са знаёмым на «Таёце». Аматар японскага аўтапрама вырашыў заступіцца за таварыша і паклікаў кіроўцу «Фальксвагена». Той павярнуўся, пайшоў да «Таёты» і штурхнуў жыватом яе ўладальніка. Пасля гэтага ўласнік «Таёты» некалькі разоў ударыў мужчыну ў твар і зламаў яму нос.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0