Здарэнне адбылося вечарам 10 верасня каля крамы на вуліцы Мінскай, паведамляе Камерцыйны кур'ер.
Да школьнікаў падышоў п'яны мужчына і папрасіў непрыкметна вынесці што-небудзь з крамы, а затым перадаць яму. Замест гэтага хлопчыкі падышлі да касіра і расказалі ёй пра незвычайную просьбу незнаёмца.
Убачыўшы, як дзеці размаўляюць з касірам, мужчына падышоў да іх, ударыў аднаго з хлопчыкаў — 12-гадовага школьніка — кулаком у грудзі, а затым схапіў за шыю.
Касір паспела націснуць трывожную кнопку. Нарад Дэпартамента аховы затрымаў мужчыну і даставіў у аддзяленне міліцыі.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 артыкула 339 КК. Ён раней быў не судзімы, працуе рабочым на адным з прадпрыемстваў.





