Выхавацелька заўважыла каля садка дзіўнага мужчыну. Ён спачатку хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а потым агаліўся і заняўся непрыстойнасцямі, паведамляе абласная міліцыя.

Выхавацелька адвяла дзяцей ад месца здарэння і звярнулася ў міліцыю. На месца адправілася следча-аператыўная група, мужчыну затрымалі.

У выніку распачатыя дзве крымінальныя справы па артыкуле «Хуліганства». Гора-эксгібіцыяніст раней ужо быў судзімы за злачынствы на сэксуальнай глебе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0