Былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча, якога на мінулым тыдні даставілі з СІЗА ў бальніцу, адпусцілі з-пад варты пад заставу. Пра гэта Realty.tut.by паведаміла інфармаваная крыніца.

Фота: Дзмітрый Брушко, Tut.by.

2 верасня Паўла Лучыновіча з паралюшам ніжняй часткі цела і інфекцыйным дыягназам даставілі з СІЗА на Валадарскага ў 5-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе ён зараз знаходзіцца. Учора ж яму змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на заклад, распавяла крыніца.

Нагадаем, Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 года па падазрэнні ў атрыманні хабару ў чатыры тысячы даляраў ад прадпрымальніка. Другі эпізод, у якім абвінавачваюць Лучыновіча, — атрыманне ім шампанскага і прысмакаў перад Новым годам ад прадстаўніка камерцыйнай кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру