Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі біялагічную маці дзяўчынкі, якую знайшлі 15 ліпеня ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе МУС.

Правяраліся жаночыя кансультацыі, парадзіхі вобласці, аж да таго, ці ёсць нованароджаны дома, альбо не. На асаблівым кантролі былі сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Па арыентыроўцы сышчыкі Кармянскага РАУС знайшлі маці ў Рагачоўскім раёне і перадалі калегам Савецкага РАУС Гомеля. Жанчыну даставілі ў абласны цэнтр.

Вядома, што 27-гадовая ўраджэнка Кармянскага раёна 9 ліпеня нарадзіла дзяўчынку на здымнай кватэры ў Гомелі. Дзяўчынка знаходзілася з мамай да 15 ліпеня. У гэты дзень жанчына прыйшла ў абласную клінічную бальніцу і пакінула дзіця ў прыбіральні. Побач паставіла пакет з рэчамі і запіскай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру