Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў кіраўніка Егіпта Абдул Фатаха ас-Сісі «любімым дыктатарам», піша The Wall Street Journal.
Па інфармацыі выдання, Трамп падчас апошняга саміту «Вялікай сямёркі» павінен быў сустрэцца з ас-Сісі, аднак той затрымліваўся. «Дзе мой любімы дыктатар?» — жартам спытаў Трамп, прычым зрабіў гэта досыць гучна, каб яго пачулі амерыканскія і егіпецкія чыноўнікі.





