На два аб'екты кампаніі Saudi Aramco на буйных радовішчах у Абкайке і Хурайсе (Саудаўская Аравія) напалі дроны, піша Reuters.
Сярод пацярпелых збудаванняў — НПЗ, які Саудаўская Аравія называе найбуйнейшым у свеце.
У выніку атакі беспілотных апаратаў на аб'ектах узніклі пажары, аднак яны лакалізаваныя і ўзятыя пад кантроль. Хто мог арганізаваць напад — не паведамляецца. Звестак пра пацярпелых няма.





