З 15 верасня ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку.
З 15 верасня цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 56 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 66 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 88 капеек, Дызель — 1 рубель 66 капеек.
Апошні раз цана на паліва змянялася 11 жніўня — тады паліва патаннела на 1 капейку.





