Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн паведаміў у інтэрв'ю The Guardian, што два гады таму ён ажаніўся ў Расіі са сваёй даўняй сяброўкай.

Па словах Сноўдэна, у 2017 годзе ў адным з расійскіх загсаў ён ажаніўся з Ліндсі Мілс, з якой быў знаёмы шмат гадоў. Раней пра факт жаніцьбы экс-агент нідзе не згадваў.

Сноўдэн распавёў, што яны сустрэліся на адным з сайтаў знаёмстваў, калі яму было 22 гады.

Праз сем гадоў, як адзначыў Сноўдэн, ён не паведаміў Мілс аб планах агалошваць інфармацыю пра метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі, бо ў гэтым выпадку яна б стала саўдзельніцай.

Таксама ён не стаў ёй расказваць пра планы збегчы з ЗША і папрасіць прытулак за мяжой. Аднак, як прызнаўся Сноўдэн, яго ўцёкі з краіны не збянтэжылі Мілс. Па яго прызнанні, калі ён адчыніў дзверы маскоўскай кватэры і ўбачыў на парозе сваю дзяўчыну, то быў гатовы атрымаць аплявуху за тое, што з'ехаў ад яе без тлумачэння прычын.

Эдвард Сноўдэн раскрыў метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі і распавёў аб праслухоўванні спецслужбамі тэлефонаў сусветных лідараў у 2013 годзе. Сноўдэну далі дазвол на жыхарства ў Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру