Кліп Макса Каржа на песню «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на сайт два з паловай гады таму.

На сёння гэта другі музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які паглядзелі больш за 100 мільёнаў разоў. Раней гэтую адзнаку пераадолеў кліп «Бьет бит» гурта IOWA.

У адрозненне ад IOWA (гурт жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу), Макс Корж пазіцыянуе сябе як беларускі выканаўца і жыве ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0