Унітаз з 18-каратнага золата скралі з сямейнай рэзідэнцыі Чэрчыляў палаца Бленхейм у Оксфардшыры, паведамляе BBC.

Палац у мястэчку Вудстак на захадзе Англіі быў абрабаваны невядомымі зламыснікамі ў суботу.

Унітаз, што цалкам функцыянуе, дэманстраваўся на выставе работ італьянскага мастака-канцэптуаліста Маўрыцыа Катэлана, якая адкрылася ў палацы ў чацвер. Гледачам прапаноўвалася выкарыстаць экспанат пад назвай «Амерыка».

Унітаз пакуль што не знойдзены, аднак паліцыя арыштавала 66-гадовага мужчыну.

Бленхеймскі палац, пабудаваны ў XVIII стагоддзі, адносіцца да Фонду Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сэр Уінстан Чэрчыль нарадзіўся ў палацы і правёў там гады ранняга дзяцінства.

Залаты ўнітаз быў падлучаны да каналізацыйнай сістэмы палаца і яго крадзеж выклікаў затапленне палаца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру