Адказнасць за атаку на аб'екты кампаніі Saudi Aramco нясе Іран, заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Майк Пампеа.
«На фоне ўсіх заклікаў да дээскалацыі Іран распачаў беспрэцэдэнтную атаку на сусветныя энергетычныя пастаўкі. Няма ніякіх доказаў таго, што напады былі здзейсненыя з Емена», — напісаў ён.
Ён таксама адзначыў, што ЗША і іх саюзнікі зробяць усё магчымае, каб «Іран панёс адказнасць за сваю агрэсію».
Сенатар Ліндсі Грэм, у сваю чаргу, прапанаваў разгледзець пытанне аб нанясенні удараў па нафтавых аб'ектах у Іране.
Пазней Тэгеран катэгарычна адкінуў гэтыя абвінавачванні.