Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

15 верасня з дыстанцыі 21 км пачаўся Мінскі паўмарафон. Усяго на старт выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету. Статус забегу цяпер стаў вышэйшым: яму ўпершыню нададзены сярэбраны лэйбл міжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tut.by.

Асноўны забег на 21 км прайшоў па праспекце Пераможцаў. Пасля ўчастку ад Палаца спорту да Верхняга горада бегуны пераадолелі частку праспекта Незалежнасці, збочылі на Старажоўскую і зноў вярнуліся на праспект Пераможцаў. 

Першае месца на дыстанцыі 21 кіламетр заняў спартсмен з Эрытрэі Берхан Хідры Афеверкі, другое — украінец Мікалай Юхімчук, трэцяе — кеніец Давід Кіптуі Тарусе.

Першае месца сярод жанчын —у беларускі Ніны Савінай, якая ўстанавіла рэкорд Мінскага паўмарафону — 01:11:24, прычым паказала лепшы час, чым вядомая беларуска Вольга Мазуронак у 2016-м. Ніна ўдзельнічае ў мерапрыемстве ўжо некалькі гадоў.

— І нарэшце я перамагла, вядома, я вельмі шчаслівая, — сказала яна пасля фінішу.

На дыстанцыі 10 кіламетраў першае і другое месцы ў беларусаў: Арцём Логіш з Гродна паказаў час 32 хвіліны 37 секундаў, Юрый Капцер з Магілёва — 32.44. Трэцяе месца ў масквіча Рамана Малыха.

Сярод жанчыны на гэтай дыстанцыі ўсе тры першыя месцы ў беларусак — Ірына Сомава з Гродна (37.51), Ганна Максімава з Віцебска (38.23) і Валянціна Зелянкевіч з Мінска (41.03).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0