У Слуцкім раёне 15 верасня каля 14:30 на 118 км аўтадарогі Р23 адбылося ДТЗ, у выніку якога адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца на «Сітраэне» хацеў апярэдзіць па абочыне «Таёту». Машыну занесла, яна зачапіла «Таёту», выехала на сустрэчную паласу і, некалькі разоў перакуліўшыся, вылецела ў кювет. Кіроўца загінуў на месцы, трое пасажыраў з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы былі цвярозыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0