Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 18.30 на праспекце Дзяржынскага, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
23-гадовы хлопец на BMW X6 ехаў па праспекце Дзяржынскага ў кірунку праспекта Жукава, але ён праехаў рэгуляванае скрыжаванне пр-т Дзяржынскага — вул. Шчорса на забараняльны сігнал святлафора. І сутыкнуўся з BMW X5, які рухаўся па вул. Шчорса з боку Грушаўскай у кірунку вул. Р. Люксембург на дазваляльны сігнал святлафора.
Фота ДАІ
У выніку ДТЗ пацярпеў 22-гадовы пасажыр аўтамашыны «BMW X6».