У Гомелі пяты дзень шукаюць маму з 5-гадовай дачкой, паведамляе Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран».
Фота з асабістай старонкі ў «Аднакласніках» Кацярыны Пляханавай.
11 верасня 32-гадовая жанчына разам са сваёй дачкой Ангелінай пайшла з дому. З тых часоў іх ніхто не бачыў.
Фота: Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран».
Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне мамы і дзіцяці, тэлефануйце 102 ці ПВА «Сімуран» +375 (29) 232-11-11.