Жыхар Швецыі пазбыўся рукі пасля нападу кракадзіла, які калісьці належаў савецкаму касманаўту Уладзіміру Шаталаву. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Лекары па локаць ампутавалі руку 79-гадовага Ларса Лідэгрэна. Ён атрымаў траўму на прыватнай вечарыне ў стакгольмскім акварыуме «Скансэн», калі апусціў руку ў вальер з кубінскімі кракадзіламі. Адна з рэптылій схапіла яго за руку і каля дзесяці секунд трымала яе ў пашчы. Швед тры тыдні правёў у бальніцы.

У вальеры, на які залез пенсіянер, жыла пара рэдкіх кракадзілаў з Кубы.

У 1977 годзе Фідэль Кастра падарыў іх савецкаму касманаўту Уладзіміру Шаталаву. Тады рэптыліі былі зусім маленькімі - менш за 50 сантыметраў у даўжыню. «Ён адвёз іх у Маскву і трымаў у сябе ў кватэры, пакуль жонка не сказала: «Досыць!»» - распавядаў дырэктар акварыума «Скансэн» Юнас Вальстром.

Шаталаў аддаў кракадзілаў Маскоўскаму заапарку, аднак з-за рамонту ім не знайшлося там месца. Тады іх прапанавалі стакгольмскаму «Скансэну».

У 1981 году Вальстром асабіста адвёз пару метровых рэптылій ў Швецыю. Паводле яго слоў, яны ляцелі звычайным пасажырскім рэйсам «Аэрафлоту». «Я пранёс іх як ручную паклажу, - сцвярджаў дырэктар акварыума. - Тады гэта было проста. У Савецкім Саюзе ў абмен на рознакаляровыя паштоўкі і аўтаручкі можна было дамагчыся чаго заўгодна».

Кубінскія кракадзілы сустракаюцца толькі ў балоце Сапата на Кубе і на востраве Хувентуд. Яны адрозніваюцца ад іншых кракадзілаў яркай афарбоўкай і доўгімі мускулістымі лапамі. Як правіла, прадстаўнікі гэтага віду вырастаюць да 2,3 метра ў даўжыню і важаць каля 40 кілаграмаў. Па розных ацэнках, у свеце засталося ад трох да шасці тысяч асобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0