Адзін з лідараў зборнай Кірыл Грышчанка не зможа ўзяць удзел у чэмпіянаце свету па барацьбе, які праходзіць у Нур-Султане. Спартсмен, які выступае ў катэгорыі да 130 кг і які выйграў золата на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, не выйдзе на памост, бо ў яго арганізме знойдзена забароненае рэчыва, паведамляе Прэсбол.

Трэнерскі штаб зборнай у эфіры праграмы «Вынікі тыдня» на «Беларусь 5» канстатаваў, што прэпарат, які нібыта прымаў Грышчанка, даўно выйшаў з ужывання. Старшы трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Багданёнак лічыць, што спартовец не мог выкарыстаць гэты прэпарат і настойвае, што мела месца дыверсія. Паводле яго слоў, ужо пачата ўнутранае расследаванне інцыдэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0