Тры гады таму мінчук вырашыў паспрабаваць свае сілы ў прадпрымальніцтве. У сталіцы ён адкрыў цырульню і некалькі аб'ектаў, дзе прадаваліся прадукты і прадметы першай неабходнасці. Праз нейкі час зразумеў, што бізнэс не ідзе, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Прадпрымальнік памяняў месца рэгістрацыі адной фірмы на Асіповіцкі раён і адкрыў яшчэ дзве гандлёвыя кропкі. У выніку ўсю сваю камерцыйную дзейнасць мужчына засяродзіў менавіта на гэтых двух аб'ектах.

Як высветлілі супрацоўнікі АБЭЗ Асіповіцкай міліцыі, пад прыстойнай падставай ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці мужчына стварыў прадпрыемства, ад імя якіх заключыў каля 40 дагавораў з рознымі суб'ектамі гаспадарання. Па іх адгружаў прадукцыю рознага асартыменту, якую і рэалізоўваў праз свае фірмы. Аднак усю выручку бізнэсмэн забіраў сабе без якіх-небудзь уліковых дакументаў. Мужчына сам прыязджаў па грошы або работнікі ішлі на пошту і грашовым пераводам адпраўлялі патрэбную суму. Заробак прадаўцам выплачваўся - агаворвалася пэўная сума, якую кіраўнік дазваляў забіраць у кошт заробку.

Пасля свае фірмы бізнэсмэн давёў да банкруцтва: не ўкладваючы грошы ў развіццё, ён толькі толькі адбіраў сродкі. Асартымент збяднеў, абароты падалі, прадаўцы з часам звольніліся …

Такім чынам бізнэсмэн завалодаў таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі 14 суб'ектаў гаспадарання на 62 тысяч рублёў. У дачыненні да 32-гадовага мужчыны следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0