Каля 1300 дзяцей і настаўнікаў былі эвакуяваныя зранку 16 верасня з сярэдняй школы №84 на вуліцы Панамарова ў Мінску. Пра гэта паведамляе МНС Мінска.

Прычынай стала кароткае замыканне ў электрашчыце на першым паверсе будынка. Адміністрацыя школы эвакуявала вучняў і настаўнікаў яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. 

Пацярпелых няма. У электрашчыце была аплаўленая ізаляцыя электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0