Цвярскі раённы суд Масквы ў панядзелак прысудзіў да 3,5 года калоніі Паўла Усцінава, які абвінавачваўся ў «гвалце» ў дачыненні да прадстаўніка ўлады. Бок абвінавачвання раней патрабаваў для яго шэсць гадоў калоніі, піша Deutsche Welle.

У ходзе паседжання суддзя Аляксей Крываручка ўлічыў станоўчыя характарыстыкі, аднак адзначыў, што пакараннем можа выступаць толькі рэальнае пазбаўленне волі. Было вырашана ўлічыць тэрмін, які Усцінаў правёў у следчым ізалятары з разліку «адзін дзень за паўтара». Бок абароны мае намер абскардзіць прысуд і прыцягнуць незалежных экспертаў.

Маладога чалавека затрымалі на акцыі за сумленныя выбары ў Масгардуму 3 жніўня. Па версіі следства, ён «аказаў актыўны супраціў» амапаўцы, з-за чаго баец «вывіхнуў плячо».

Сам Усцінаў адмовіўся прызнаваць віну. Ён сцвярджаў, што не ўдзельнічаў у пратэстах, а чакаў сябра. Пры затрыманні ж малады чалавек, па яго ўласных словах, толькі «спрабаваў захаваць раўнавагу». Сведкі з боку абароны раней таксама падкрэслівалі, што пры затрыманні ён не супраціўляўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0