Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

На гэтым тыдні атлантычныя цыклоны, ссоўваючыся з поўначы Еўропы, прынясуць у Беларусь халоднае няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е. У наступныя дні захаваецца парывісты вецер, але бліжэй да канца тыдня вецер аслабее, дажджоў будзе няшмат, і ўначы пры ясным небе месцамі чакаюцца першыя замаразкі. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце.

17 верасня, у аўторак, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу +5 … + 11°С, днём +11 … + 17°С. У Мінску — +14… + 16°С.

У сераду таксама кароткачасовыя дажджы. Ноччу +4 … + 9°С, днём +8 … + 14°С, па паўднёвым захадзе да + 16°С. У Мінску — + 10 … + 12°С.

У чацвер без дажджоў не абыдзецца. Ноччу +2 … + 8°С, днём +8 … + 15°С. У Мінску — + 9 … + 11°С

У пятніцу ноччу +1 … + 8°С, на глебе ў асобных раёнах слабыя замаразкі да 0 …- 2°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень не вышэй за +7 … + 14°С. У Мінску — +9 … +11°С

21 верасня, у суботу, не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Ноччу ў асноўным +1 … + 8°С, у асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да 0 …- 2°С; днём +7 … + 14°С, па захадзе краіны да + 16°С. У Мінску — +10 … +12°С

У нядзелю, днём на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы і максімальная тэмпература складзе +10 … + 17°С, а па захадзе краіны паветра прагрэецца да +18 + 21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0