У сталіцы затрымалі 23-гадовага маладога чалавека, які абкрадаў кававыя аўтаматы, піша sb.by

Усе крадзяжы былі здзейсненыя ў адным гандлёвым цэнтры — на праспекце Пераможцаў, паведаміла sb.by прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксандра Дудзецкая. Першы крадзеж быў 3-га, а другі 11-га ліпеня.

Хлопец ускрываў кававыя апараты «Lavazza». Яму ўдалося скрасьці каля 1400 рублёў з чатырох кававых аўтаматаў, усе грошы ён траціў на ўласныя патрэбы.

Сам ён распавёў, што адкрываў кававыя аўтаматы пры дапамозе ключа, які знайшоў каля аднаго з апаратаў.

Фігуранту можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру