У парку Горкага ў Мінску з кола агляду выпалі дзверцы адной з закрытых кабінак. Атракцыён працаваў, усярэдзіне былі людзі. Кіраўніцтва парку пацвердзіла TUT.BY інцыдэнт, які адбыўся 15 верасня.

У рэдакцыю звярнулася Наталля. Вечарам у нядзелю 15 верасня яна гуляла па парку, у адно імгненне за 50—100 метраў ад яе прызямліліся дзверцы кабінкі кола агляду.

— Калі дзверы ўпалі, работнікі парку аператыўна ўсё прыбралі. Пацярпелых не было, але было відаць, што ў кабінцы знаходзіліся людзі.

Тая самая кабінка трэцяя зверху

Версіі таго, чаму дзверы вылецелі, у работнікаў парку крыху разыходзяцца. Адны кажуць, з-за патоку людзей дзверы як след не зачынілі звонку — толькі знутры іх прыкрылі самі наведвальнікі. Іншыя кажуць, што пры запуску атракцыёна ніхто не правярае спраўнасць менавіта запорнай прылады, у якой ёсць свой тэрмін зносу. Магчыма, нешта пайшло не так і ад ветру дзверы сарвала з завесаў.

Начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзяленбуд» Андрэй Жыхараў кажа, што інцыдэнт быў, дзверы кабінкі не закрылі.

— Адбылося грубае парушэнне інструкцыі дзяжурнымі атракцыёнаў, іх дысцыплінарна пакараюць. Нічога страшнага не адбылося — экстрана адрэагавалі, спынілі атракцыён, уключылі рэверс, вярнулі назад. Наведвальнікі, якія сядзелі ў гэтай кабінцы напісалі, што прэтэнзій да нас не маюць. Гэта чалавечы фактар, — патлумачыў А. Жыхараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру