У атацы паўстанцаў-хусітаў на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі, імаверна, выкарыстоўвалася іранская тэхніка. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка арабскай кааліцыі палкоўніка Туркі-аль-Малкі паведамляе Associated Press.

Ён таксама заявіў, што паўстанцы ўвялі ўсіх у зман адносна месца, з якога былі запушчаны беспілотнікі — іх запускалі не з тэрыторыі Емена. Больш падрабязную інфармацыю ён апублікаваць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што следства працягваецца і варта дачакацца яго вынікаў.

Раней у панядзелак еменскія паўстанцы-хусіты з руху «Ансар Алах», якія ўзялі адказнасць за атаку дронаў, прыгразілі новымі нападамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0