Крымінальны вышук Пухавіцкага РАУС, ваенныя, ратавальнікі і мясцовыя жыхары шукалі 15-гадовага падлетка. Сёння каля 8 гадзін раніцы ён пайшоў у школу, але, не дайшоўшы да яе, вярнуўся дадому. Пераапрануўся, пакінуў рэчы, мабільны тэлефон, грошы і сышоў у невядомым кірунку. 

Праз нейкі час міліцыя паведаміла, што хлопца сустрэў бацька аднакласніка, завёў дадому. З ім усё добра. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0