Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані назваў атаку дронаў на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі «самаабаронай народа Емена», перадае РИА Новости.

«Я б хацеў звярнуць увагу на пытанні бяспекі. Штодня Емен бамбяць, і нявіннае насельніцтва гіне ў гэтай краіне. Таму народ Емена вымушаны быў адказаць з-за патоку зброі, які паступае штодня ў Саудаўскую Аравію і выкарыстоўваецца супраць іх (Емена). Тое, што робіць народ Емена, яны абараняюць сябе. І абараняюць ад нападу», — сказаў прэзідэнт Ірана.

Раней ЗША абвінавацілі Іран у дачыненні да нападаў на нафтавыя аб'екты Саудаўскай Аравіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0