Жыхар Гомеля падчас сваркі забіў прыяцеля, паведамляе міліцыя.

Злачынства было здзейснена 14 верасня. Гаспадар дома на вуліцы Цыялкоўскага ў Гомелі патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся, што забіў таварыша. Патрульныя выявілі загінулага мужчыну і гаспадара жылля.

Высветлілася, што прыяцелі выпівалі. У нейкі момант здарыўся канфлікт і гаспадар ударыў госця кулаком у твар. Той упаў і памёр. Праз 40 хвілін пасля здарэння ўладальнік дома патэлефанаваў міліцыянерам.

Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру