Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў эфіры БТ-1 заявіў, што пытанні, якія разглядаюцца ў парламенце, закранаюць лёс краіны, таму павінны абмяркоўвацца без відовішчаў і эмоцый.

«Я заўсёды быў прыхільнікам спакойнай, стабільнай працы. Па відовішчы трэба хадзіць не ў Авальную, а іншыя залы. Па эмоцыі — калі ласка, у цырк можна хадзіць. А тут усё ж, у парламенце, разглядаюцца сур'ёзныя пытанні. Пытанні, якія закранаюць лёс краіны, кожнага з жыхароў Рэспублікі Беларусь», — сказаў Андрэйчанка.

«Думаю, мардабой, які адбываецца ў асобных парламентах, не найлепшы паказчык», — дадаў спікер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру