Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае БЕЛТА.

«Нядаўна з'явілася абнадзейлівая, добрая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці.

Нас гэта хвалюе, таму што Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай дагавора (Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці). Дагавор на сённяшні дзень практычна разбураны, але з'явіліся заявы аб тым, што ні НАТА, ні Расія не збіраюцца размяшчаць у Еўропе гэтыя ракеты», - сказаў Прэзідэнт.

«Я ў сваю чаргу нядаўна сказаў аб тым, што мы ні ў якім разе не будзем ініцыятарамі нядобрых спраў па разбурэнні гэтага дагавора. Больш таго, мы ніколі не станем такія ракеты размяшчаць на тэрыторыі Беларусі для таго, каб ускладняць абстаноўку (калі гэта не пагражае нашай бяспецы). Але гэтыя дзве заявы - з Захаду і з Усходу - пераконваюць мяне ў тым, што нам не давядзецца ў Беларусі звяртацца да крайніх мер. На гэта ў нас няма ні жадання, ні лішніх грошай», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён дадаў, што ў апошняй вайне Беларусь страціла трэць насельніцтва, прычым змагалася супраць агрэсара ў тым ліку разам з ЗША. «Нам не хацелася б, каб зноў на тэрыторыі нашай Беларусі запахла паленым», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру