На міжнароднай канферэнцыі YES у Кіеве пажартавалі з Аляксандра Лукашэнкі, піша «Салiдарнасць».

На сцэну нечакана выйшлі былыя калегі прэзідэнта Украіны — акцёры студыі «95 квартал», якія выступілі перад замежнымі гасцямі на англійскай мове. Адна з мініяцюр была прысвечана таму, як кіраўнік Беларусі спрабуе зрабіць сэлфі на мабільны тэлефон.

Нумар рассмяшыў многіх прысутных гасцей, у тым ліку і знакамітых. Смяяўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама запрошаная зорка — амерыканская актрыса Робін Райт, галоўная гераіня серыяла «Картачны домік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0