У дзяжурную часць Жабінкаўскага РАУС на працягу 10 хвілін паступіла два паведамленні пра выяўленне снарадаў часоў апошняй вайны, паведамляе абласная міліцыя.

Першы званок паступіў ад мясцовай жыхаркі, якая патлумачыла, што пры правядзенні земляных работ у двары дома выявіла прадмет, падобны на снарад.

Супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца выяўлення. Гэта быў артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.

Другое паведамленне паступіла праз 10 хвілін ад супрацоўніка Жабінкаўскага цукровага завода, які расказаў, што пры сартаванні цукровых буракоў знойдзены 76-мм артылерыйскі снарад.

У цяперашні час боепрыпасы знішчаны саперна-піратэхнічнай групай в/ч 5526.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0