Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна.

Праз некалькі дзён яны зноў зніклі. Спачатку дзяўчына, потым хлопец.

Ад мясцовага жыхара праваахоўнікамі была атрымана інфармацыя пра магчымае месцазнаходжанне непаўналетніх — мужчына нібыта бачыў іх у лесе ля аграгарадка Алекшыцы.

Неадкладна былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы, па выніках якіх Дыяна і Яўген былі знойдзеныя і перададзеныя бацькам, паведамляе абласная міліцыя.

Зніклая тыдзень таму 15-гадовая гарадзенка хавалася ў лесе з хлопцам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0