Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Новым дарадцам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па пытаннях нацыянальнай бяспекі стане Роберт О'Браен, які займаў да гэтага часу пасаду спецпрадстаўніка прэзідэнта па сітуацыях з закладнікамі.

Пра хуткае прызначэнне О'Браена паведаміў сам Трамп.

«Я доўга і шмат працаваў разам з Робертам. Ён выдатна папрацуе», — напісаў Трамп у твітары.

На пасадзе дарадцы па нацыянальнай бяспецы О'Браен зменіць Джона Болтана, якога Трамп звольніў 10 верасня, патлумачыўшы сваё рашэнне наяўнасцю рознагалоссяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0