Як піша РБК-Украіна, на мосце Метро ў Кіеве ў сувязі з пагрозамі выбуху праводзілася паліцэйская спецаперацыя. Пра гэта заявіў начальнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчанка, перадае прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. 

Паводле яго слоў, у Кіеве уведзены спецыяльны аператыўны план. «Невядомы робіць стрэлы і пагражае выбухам. Мы праводзім спецыяльную паліцэйскую аперацыю. Цяпер тут знаходзяцца прадстаўнікі ўсіх службаў. Рух аўтамабіляў і цягнікоў метро на мосце перакрыты. Следчыя сталічнай паліцыі кваліфікуюць здарэнне як падрыхтоўку да тэрарыстычнага акту», — заявіў Крышчанка.

Як высветлілі СМІ, мужчына, які пагражае падарваць мост, — 42-гадовы выхадзец з анексаванага Крыма Аляксей Бялько. Крыніцы ў праваахоўных органах распавялі, што ў чэрвені 2019 года ён добраахвотна здаў у паліцыю Кіева 1 кг выбухоўкі і 88 патронаў. Паводле яго слоў, ён знайшоў іх «у сейфе ў вёсцы на Чарнігаўшчыне».

Праз некалькі гадзін працы паліцыі «мінёра» затрымалі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0