Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што напады на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі з'яўляюцца «актам вайны», паведамляе Reuters.

Кіраўнік Дзярждэпа перакананы, што ўдары беспілотнікаў і крылатых ракет па двух нафтавых аб'ектах былі нанесеныя не групоўкай йеменскіх паўстанцаў-хусітаў, якая ўзяла на сябе адказнасць за атаку.

Пры нападах выкарыстоўвалася зброя, якой няма ў арсенале хусітаў.

Таксама Пампеа адзначыў, што ЗША хочуць стварыць кааліцыю еўрапейскіх і арабскіх партнёраў для стрымлівання Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0